приветствие


вопросы-ответы


фотогалерея



О сайте

Cоздан с помощью программы "Мини-Сайт UA".www.kors-soft.net

             

III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»


     1,2 кастрычніка 2016 года ў г. Магілёве адбыўся III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» (далей – Форум) па тэме «Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы». Гродзенскую вобласць прадстаўляла дэлегацыя ад гісторыка-краязнаўчага музея Дружбы народаў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Гродна” ў складзе 5 вучняў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Лойша Таццяны Віктараўны і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Герасімчыка Васілія Уладзіміравіча.
     Экспазіцыя Форуму была размешчана ў памяшканні Магілёўскага спорткомплексу «Алімпіец», дзе было прадстаўлена больш за 100 дзяржаўных, ведамасных і грамадскіх музеяў Беларусі, а таксама кампаній, якія працуюць у сферы музейных тэхналогій і індустрый. Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з цікавымі музейнымі праграмамі і праектамі, наведаць навукова-практычныя семінары, круглыя сталы, выстаўкі.
     За актыўны ўдзел у рабоце Форуму і лепшую прэзентацыю музейнай экспазіцыі дэлегацыя гісторыка-краязнаўчага музея Дружбы народаў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Гродна” ўзнагароджана Дыпломам III ступені Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Віншуем пераможцаў!

 

 

             <-Назад