Галасы гісторыі 2014
3 мая 2014 года на базе СШ №37 г.Гродна адбыўся фінальны этап абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У заключным паядынку сустрэліся 6 каманд-пераможцаў занальных этапаў. Акрамя прапанаваных на папярэдніх этапах бліц-конкурсу і конкурсу “Вандроўка” ўдзельнікам неабходна было ў творчай форме прадставіць абарончыя збудаванні на Гродзеншчыне. Прадстаўнікі журы і ўсе прысутныя былі ўражаны выдатнай падрыхтоўкай амаль усіх каманд, творчым патэнцыялам і таленавітасцю ўдзельнікаў. Карыстаючыся сродкамі тэатралізацыі і рэканструкцыі, удзельнікі яскрава прадставілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне. Перад гледачамі паўставалі жывыя вобразы герояў-абаронцаў застаў, фартоў і дотаў Гродзенскай крэпасці. Фрагменты дакументальнай хронікі, мастацкіх фільмаў, якія выкарыстоўваліся падчас выступленняў, дапамаглі перадаць рэалістычныя карціны таго, што адбывалася ў цяжкія дні абароны роднай зямлі, паказаць хвіліны выпрабавнняў, хвіліны, калі многім з нашых продкаў-суайчыннікаў трэба было рабіць выбар паміж жыццём і смерцю.
Згодна з умовамі палажэння аб конкурсе і асноўнымі крытэрыямі ацэньвання, сярод 6 каманд былі вызначаны 3 лепшыя: каманда ДУА “Бердаўскі навукова-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” Лідскага раёна (І месца), каманда ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна (ІІ месца), каманда ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” (ІІІ месца).
Каманды-пераможцы, удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломі і прызамі ўпраўлення адукацыі, дыпломамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, а таксама прызамі абласнога камітэта ГА БРСМ.
Узнагароды атрымалі не толькі вучні, але і кіраўнікі каманд, якія дзякуючы свайму таленту і педагагічнаму майстэрству, забяспечылі якасную падрыхтоўку сваіх выхаванцаў. Граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і прызамі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” былі ўзнагароджаны Свірэпік Таццяна Уладзіміраўна, Грабун Алена Барысаўна (ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”), Буйноўская Святлана Станіславаўна ( ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна), Альшэўская Галіна Антонаўна ( ДУА “Бердаўскі навукова-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” Лідскага раёна), Ярошка Таццяна Іосіфаўна (ДУА “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі”).
Віншуем пераможцаў!
|