|
Вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».
Рэспубліканскім журы адзначана правядзенне ўдзельнікамі конкурсу комплекснага даследавання адметнасцей малой радзімы. Максімальную колькасць балаў атрымалі аўтары работ, у якіх былі выяўлены малавядомыя альбо страчаныя факты рэгіянальнай гісторыі, адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадстаўлена ўсебаковае і цэласнае даследаванне, адраджэнне страчанай спадчыны рэгіёна, а таксама праведзены мерапрыемствы накіраваныя на папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Даследчыя работы юных краязнаўцаў з Гродзенскай вобласці былі высока ацэнены рэспубліканскім журы.
Па выніках кункурсу узнарагоджаны ў намінацыі «Духоўная культура»:
дыпломам I ступені:
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Мой горад» ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (кіраўнік Сызранцава Наталля Тадэвушаўна);
дыпломам III ступені :
Анцулевіч Максім і Орсік Аляксандр, навучэнцы 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Гродна» (кіраўнік Бялецкі Дзяніс Віктаравіч);
Грэчка Лізавета, навучэнка 7 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна» (кіраўнік Талмачавец Таццяна Мікалаеўна);
Затаўка Вольга, Сідаркевіч Арсеній, Фрыдэль Ганна, навучэнцы ДУА «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Кулакова Ганна Аляксандраўна, Заміроўская Ірына Казіміраўна);
у намінацыі «Матэрыяльная культура»:
дыпломам II ступені:
Астрамовіч Ульяна, Бражыцкая Юлія, Дземідава Елізавета, навучэнакі ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Пятрова Любоў Георгіеўна, Барысевіч Інэса Генрыхаўна);
Ягораў Ягор, Жаўнерчык Аляксей, Казубоўскі Кірыл, Лянцэвіч Кацярына, навучэнцы УА «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Двірнік Ірына Юр’еўна, Жаўнерчык Ірына Міхайлаўна).
Віншуем пераможцаў конкурсу!!
|
|