Рэспубліканскі інтэлектуальны турнір "Пазнай свой Край" у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы"

       Рэспубліканскі інтэлектуальны турнір "Пазнай свой Край" у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" прайшоў 19-20 сакавіка ў г. Мінску і г. Нясвіжы. Найлепшыя 8 каманд з абласцей, г. Мінску і каманда -"гаспадар" з г. Нясвіжу сышліся ў турніры на лепшае валоданне ведамі па архітэктурнай спадчыне Беларусі.
       Каманда з Гродзенскай вобласці (ДУА “Гімназія ім. Я. Ф. Карсакага, кіраўнік Швед А.А.) паказала глыбокія веды і высокі ўзровень падрыхтоўкі. Па выніках турніру юныя гродзенцы атрымалі дыплом III ступені! Таксама гульцоў каманды і яшчэ некалькіх іх заўзятараў чакала экскурсія па Нясвіжскім і Мірскім замках і г. Навагрудку.
       Віншуем пераможцаў рэспубліканскага турніру!